ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 19 красавiка 2001 г. № 558
АБ ПАДПIСАННI ПРАГРАМЫ СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, МАСТАЦТВА, АДУКАЦЫI I СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI НА 2001-2003 ГАДЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб падпiсаннi Праграмы супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi i сродкаў масавай iнфармацыi на 2001-2003 гады (прыкладаецца)*. __________________________ *Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Гуляку Леанiда Паўлавiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь названай Праграмы.