ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 14 чэрвеня 2001 г. № 887

АБ ВЫДЗЯЛЕННI БЕЛАРУСКАМУ ДЗЯРЖАЎНАМУ УНIВЕРСIТЭТУ СРОДКАЎ
З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2001 годзе Беларускаму дзяржаўнаму унiверсiтэту са
сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў, 61,5 млн.рублёў для Навукова-даследчага iнстытута
фiзiка-хiмiчных праблем на правядзенне навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ па распрацоўцы тэхналагiчных схем
комплекснай перапрацоўкi прамысловых расолаў Прыпяцкага прагiбу.
 Беларускаму дзяржаўнаму унiверсiтэту, Дзяржаўнаму камiтэту па
навуцы i тэхналогiях, Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за
мэтавым выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых дадзенай пастановай.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН