ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 27 жнiўня 2001 г. № 1290

АБ УШАНАВАННI ПАМЯЦI НАРОДНАЙ АРТЫСТКI СССР,
ЛАЎРЭАТА ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРЭМII РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
С.М.СТАНЮТЫ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры аб устаноўцы ў 2002
годзе надмагiльнага помнiка на месцы пахавання народнай артысткi
СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Стэфанii
Мiхайлаўны Станюты на Усходнiх могiлках i мемарыяльнай дошкi на доме
№ 7 па вул.Варанянскага ў г.Мiнску, дзе жыла артыстка.
 2. Аплату расходаў, звязаных з праектаваннем i вырабам
надмагiльнага помнiка i дошкi, ускласцi на Мiнiстэрства культуры, па
iх устаноўцы - на Мiнскi гарвыканкам.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН