ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    6 лiстапада 2001 г. № 1623

АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI М.Я.САЎЧАНКI

     У мэтах   увекавечання   памяцi   выдатнага  вучонага,  доктара
медыцынскiх навук,  акадэмiка Нацыянальнай акадэмii навук  Беларусi,
лаўрэата  дзяржаўных  прэмiй  СССР i БССР Саўчанкi Мiкалая Яўсеевiча
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прысвоiць    лячэбна-прафiлактычнай  установе  "4-я   гарадская
клiнiчная бальнiца" г.Мiнска iмя  Саўчанкi  Мiкалая  Яўсеевiча  i  ў
далейшым называць яе: лячэбна-прафiлактычная ўстанова "4-я гарадская
клiнiчная бальнiца iмя М.Я.Саўчанкi".

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI