ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    13 лiстапада 2001 г. № 1649

АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ ДЛЯ
ПРАВЯДЗЕННЯ IV МIЖНАРОДНАЙ ВЫСТАЎКI "IНТЭРДЫЗАЙН-2001" I
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫI "ПРАБЛЕМЫ I ПЕРСПЕКТЫВЫ
СУЧАСНАГА ДЫЗАЙНУ"

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Выдзелiць у  2001  годзе  Навукова-вытворчаму  рэспублiканскаму
унiтарнаму  прадпрыемству  "Нацыянальны  дызайн-цэнтр"  са  сродкаў,
прадугледжаных    у    рэспублiканскiм   бюджэце   на   фiнансаванне
фундаментальных   даследаванняў,   навукова-тэхнiчных   праграм    i
праектаў,  15  млн.рублёў  для  правядзення  IV Мiжнароднай выстаўкi
"Iнтэрдызайн-2001" i  навукова-практычнай  канферэнцыi  "Праблемы  i
перспектывы сучаснага дызайну".
     Мiнiстэрству  фiнансаў, Камiтэту па навуцы пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  забяспечыць  кантроль за мэтавым выкарыстаннем
выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай сродкаў.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI