УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 красавіка 2003 г. № 132

Аб узнагароджанні І.С.Залатара і Л.Я.Міхайлоўскага дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

За вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, заслугі ў забеспячэнні высокіх спартыўных дасягненняў на міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах:

1. Узнагародзіць начальніка спартыўнай каманды пры вайсковай часці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Залатара Івана Станіслававіча медалём «За працоўныя заслугі».

2. Прысвоіць першаму намесніку старшыні савета Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» Міхайлоўскаму Леаніду Яўгеньевічу ганаровае званне «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь».