ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 24 мая 2000 г. N 746

 АБ УСТАНАЎЛЕННI МЕМАРЫЯЛЬНЫХ ДОШАК Я.П.МIКАЛУЦКАМУ, 
 В.Ц.ТУРАВУ, I.Г.ЧЫГРЫНАВУ

 У мэтах увекавечання памяцi Я.П.Мiкалуцкага, В.Ц.Турава,
I.Г.Чыгрынава Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Магiлёўскага аблвыканкома i Мiнiстэрства
культуры аб устанаўленнi мемарыяльных дошак у г.Магiлёве:
 Мiкалуцкаму Яўгену Пятровiчу - на адмiнiстрацыйным будынку
Камiтэта дзяржаўнага кантролю Магiлёўскай вобласцi па вулiцы Яцыны,
3;
 народнаму артысту СССР Тураву Вiктару Цiмафеевiчу - на доме N 2
па вулiцы Турава;
 народнаму пiсьменнiку Беларусi Чыгрынаву Iвану Гаўрылавiчу - на
доме N 8а па вулiцы Чыгрынава.
 Прыняць да ведама, што аплата расходаў па стварэнню i