ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 3 красавiка 2003 г. № 449

АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ТУЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦЮ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ
ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ, НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб заключэннi
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Тульскай вобласцю
Расiйскай Федэрацыi аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i
культурным супрацоўнiцтве.
 Упаўнаважыць Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi
Беларусь у Расiйскай Федэрацыi Грыгор'ева У.В. на падпiсанне
ўказанага Пагаднення.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI