ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       17 студзеня 2001 г. № 61

 АБ БУДАЎНIЦТВЕ Ў ГОРАДЗЕ ГРОДНА МЕМАРЫЯЛЬНАГА АНСАМБЛЯ, 
 ПРЫСВЕЧАНАГА ВОIНАМ-ПАГРАНIЧНIКАМ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову  Дзяржаўнага  камiтэта  пагранiчных  войскаў,
падтрыманую Мiнiстэрствам культуры,  аб будаўнiцтве ва  ўстаноўленым
парадку   ў  горадзе  Гродна  мемарыяльнага  ансамбля,  прысвечанага
воiнам-пагранiчнiкам, загiнуўшым у першыя днi Вялiкай Айчыннай вайны
пры абароне дзяржаўнай гранiцы.
     Прыняць да ведама,  што фiнансаванне работ  па  праектаванню  i
будаўнiцтву   ўказанага   ансамбля   будзе   ажыццяўляцца   за  кошт
ахвяраванняў.
     
 Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                                       А.КАБЯКОЎ