ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 студзеня 2001 г. № 69

Аб падпісанні Парадкаў абмену інфармацыяй паміж падатковымі службамі дзяржаў – удзельніц Дагавора аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай галінах ад 29 сакавіка 1996 г.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага падатковага камітэта, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Парадку абмену інфармацыяй паміж падатковымі службамі дзяржаў – удзельніц Дагавора аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай галінах ад 29 сакавіка 1996 г. па пытаннях падаткаабкладання фізічных асоб і Парадку абмену інфармацыяй паміж падатковымі службамі дзяржаў – удзельніц Дагавора аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай галінах ад 29 сакавіка 1996 г. аб юрыдычных асобах, якія маюць інвестыцыі юрыдычных асоб дзяржаў – удзельніц названага Дагавора.