ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 сакавіка 2001 г. № 382
Аб выдзяленні грашовых сродкаў калгасам, саўгасам і іншым арганізацыям
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2001 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», 173 млн. рублёў, у тым ліку: 24 млн. рублёў для калгаса «Краіна Саветаў» Слуцкага раёна на набыццё трактара МТЗ-1221, 10 млн. рублёў для ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дрыбінскага райвыканкома на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, 80 млн. рублёў для сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Астрамечава» Брэсцкага раёна і 10 млн. рублёў для саўгаса «Лукавец» Вілейскага раёна на папаўненне ўласных абаротных сродкаў, 20 млн. рублёў для ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга калгаса «Камінтэрн» Магілёўскага раёна на набыццё абсталявання, 5 млн. рублёў для Брэсцкай дзяржаўнай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі для камплектацыі новаўтворанай лабараторыі, па 2,4 млн. рублёў для унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас «Авангард» і калгаса імя Дзімітрава Круглянскага раёна на першапачатковы ўзнос за тэхніку, выдзеленую на ўмовах доўгатэрміновай арэнды, 10 млн. рублёў для унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас «Круча» Круглянскага раёна на папаўненне ўласных абаротных сродкаў і рамонт тэхнікі, 9,2 млн. рублёў для калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Шклоўскага раёна на рамонт тэхнікі.