ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 28 мая 2001 г. № 769

АБ ПРАВЯДЗЕННI ДЗЁН НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У
СIРЫЙСКАЙ АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIЦЫ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 1. Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i
тэхналогiях, узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў,
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi ў II
квартале 2001 г. Дзён навукi Рэспублiкi Беларусь у Сiрыйскай
Арабскай Рэспублiцы.
 Вызначыць Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях адказным за
падрыхтоўку i правядзенне ўказанага мерапрыемства.
 2. Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па падрыхтоўцы
i правядзенню Дзён навукi Рэспублiкi Беларусь у Сiрыйскай Арабскай
Рэспублiцы ажыццяўляецца за кошт сродкаў, выдзеленых Дзяржаўнаму
камiтэту па навуцы i тэхналогiях на мiжнароднае навукова-тэхнiчнае