ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 красавіка 2003 г. № 536

Аб узнагароджанні Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад ва ўдасканаленне фізічнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў правапарадку і бяспекі, у развіццё службова-прыкладных відаў спорту і масавага спорту ў рэспубліцы, падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага ўзроўню і ў сувязі з 80-годдзем з дня стварэння ўзнагародзіць Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» Ганаровай граматай Савета Mіністpaў Рэспублікі Беларусь.