ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 красавіка 2003 г. № 552
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб інфармацыйным забеспячэнні ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства абароны, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб інфармацыйным забеспячэнні ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Адобрыць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб інфармацыйным забеспячэнні ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Міністра абароны Мальцава Леаніда Сямёнавіча на правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.