ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 красавіка 2003 г. № 563

Аб узнагароджанні Я.Л.Грыськова і М.І.Курскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх працоўных паказчыкаў, забеспячэнне надзейнай работы энергетычнага абсталявання і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўводу ў эксплуатацыю кацельні Цэнтральнага раёна філіяла Гомельскія цеплавыя сеткі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга» ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь работнікаў гэтага філіяла:

Грыськова Якава Львовіча – слесара па абслугоўванню цеплавых сетак Цэнтральнага раёна;

Курскага Мікалая Іларыёнавіча – начальніка змены кацельні Цэнтральнага раёна.