ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 красавіка 2003 г. № 28

Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 г. «Аб адукацыі» (у рэдакцыі Закона ад 19 сакавіка 2002 г.) (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці ў Палажэнне аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2000 г. № 53 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 119, 8/4485), наступныя змяненні:

1. У абзацы другім пункта 1 слова «дэфекталагічнай» замяніць словам «карэкцыйна-педагагічнай».