ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       19 чэрвеня 2000 г. N 902

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI КРЭДЫТУ НА ЗАКУПКУ МАЛАДНЯКУ БУЙНОЙ
 РАГАТАЙ ЖЫВЁЛЫ

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров  Республики  Беларусь  от
         26 июля 2000 г. N 1137 (Национальный  реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 72, 5/3689) <C20001137>]

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1. Прасiць Нацыянальны банк i адкрытае  акцыянернае  таварыства
"Белаграпрамбанк"  выдаць  у  2000  годзе  плацежаздольным калгасам,
саўгасам,    сялянскiм    (фермерскiм)    гаспадаркам    i     iншым
сельскагаспадарчым  арганiзацыям на закупку маладняку буйной рагатай
жывёлы крэдыт у памеры 5 млрд.рублёў,  у тым лiку ў  чэрвенi  -  2,5
млрд.рублёў, са  зваротам  гэтага  крэдыту  да 1 студзеня 2003 г.  i
выплатай 25 працэнтаў гадавых. 
         ___________________________________________________________
         Часть   первая  пункта  1   -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров от 26 июля 2000 г. N 1137

            1.  Прасiць  Нацыянальны  банк  i  адкрытае  акцыянернае
         таварыства   "Белаграпрамбанк"   выдаць    у   2000   годзе
         плацежаздольным калгасам,  саўгасам, сялянскiм (фермерскiм)
         гаспадаркам  i  iншым  сельскагаспадарчым  арганiзацыям  на
         закупку маладняку  буйной рагатай жывёлы крэдыт  у памеры 5
         млрд.рублёў,  у тым  лiку ў  чэрвенi -  2,5 млрд.рублёў, са
         зваротам гэтага  крэдыту да 1  студзеня 2003 г.  i выплатай
         працэнтаў  у  памеры  паловы  базавай стаўкi рэфiнансавання
         Нацыянальнага банка.
         ___________________________________________________________

     Мiнiстэрству фiнансаў  i  Мiнiстэрству  сельскай  гаспадаркi  i
харчавання забяспечыць кампенсацыю банкам страт у сувязi з выдачай у
адпаведнасцi з дадзенай пастановай  сельскагаспадарчым  арганiзацыям
крэдыту  за  кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай  прадукцыi,   харчавання   i   аграрнай   навукi,
прадугледжаных   на   кампенсаванне   страт   банкам   па  льготнаму
крэдытаванню вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання.

     2. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi  i  харчавання  забяспечыць
кантроль  за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,  прадугледжаных дадзенай
пастановай.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН