ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 6 лiпеня 2000 г. № 1004

 АБ УСТАНОЎЦЫ МЕМАРЫЯЛЬНАЙ ДОШКI ЗАСЛУЖАНАМУ ДЗЕЯЧУ 
 КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ САЛДАТАВУ М.М.
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Магiлёўскага аблвыканкома i Мiнiстэрства
культуры аб устаноўцы ў 2000 годзе мемарыяльнай дошкi заслужанаму
дзеячу культуры Рэспублiкi Беларусь Салдатаву Мiхаiлу Мiкалаевiчу ў
г.Магiлёве на будынку дзiцячай школы мастацтваў № 2 па праспекту
Шмiдта, 19, дзе ён працаваў.
 Прыняць да ведама, што работы па праектаванню, стварэнню i
ўстаноўцы мемарыяльнай дошкi будуць фiнансавацца за кошт сродкаў
Магiлёўскага гарвыканкома.
 Мiнiстэрству культуры ажыццявiць кантроль за мастацкай вартасцю
ўказанай мемарыяльнай дошкi.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН