ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      7 лiпеня 2000 г. № 1009

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ МIНIСТЭРСТВУ СЕЛЬСКАЙ 
 ГАСПАДАРКI I ХАРЧАВАННЯ
     
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     
     1. Выдзелiць  у  2000  годзе Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Аршанскага раёна са
сродкаў       рэспублiканскага    фонду    падтрымкi       вытворцаў
сельскагаспадарчай    прадукцыi,   харчавання  i  аграрнай   навукi,
прадугледжаных  на  расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы",
50 млн.рублёў на набыццё льноўборачных камбайнаў.
     
     2. Мiнiстэрству  сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў  забяспечыць  кантроль  за  мэтавым  выкарыстаннем сродкаў,
выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН