ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 7 лiпеня 2000 г. № 1010

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСУ "РАДЗIМА ЯКУБА 
 КОЛАСА" СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 
 1. Выдзелiць у 2000 годзе калгасу "Радзiма Якуба Коласа"
Стаўбцоўскага раёна за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi
вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай
навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя
патрэбы", 47 млн.рублёў на набыццё насення, мiнеральных угнаенняў,
сродкаў аховы раслiн, гаруча-змазачных матэрыялаў i запасных частак.
 
 2. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,
названых у дадзенай пастанове.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН