ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 13 лiпеня 2000 г. № 1046
АБ ВЫДАЧЫ ПАЗЫКI АДКРЫТАМУ АКЦЫЯНЕРНАМУ ТАВАРЫСТВУ "КАЛIНКАВIЧЫХЛЕБАПРАДУКТ"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Выдаць у 2000 годзе адкрытаму акцыянернаму таварыству "Калiнкавiчыхлебапрадукт" са сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы", пазыку ў суме 100 млн.рублёў на папаўненне ўласных абаротных сродкаў са зваротам пазычаных сродкаў да 1 студзеня 2001 г. i выплатай 10 працэнтаў гадавых. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, адкрытаму акцыянернаму таварыству "Калiнкавiчыхлебапрадукт" заключыць дагавор з Мiнiстэрствам фiнансаў аб умовах i парадку звароту названай пазыкi i забяспечыць кантроль за яе мэтавым выкарыстаннем.