ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 27 жнiўня 2001 г. № 1297

АБ ПРЫСВАЕННI СТАТУСУ "НАЦЫЯНАЛЬНЫ" БЕЛАРУСКАМУ
ДЗЯРЖАЎНАМУ АКАДЭМIЧНАМУ ДРАМАТЫЧНАМУ ТЭАТРУ IМЯ
ЯКУБА КОЛАСА

 За значныя дасягненнi ў галiне тэатральнага мастацтва i вялiкi
ўклад у развiццё нацыянальнай культуры Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
 Прысвоiць Беларускаму дзяржаўнаму акадэмiчнаму драматычнаму
тэатру iмя Якуба Коласа статус "Нацыянальны" i ў далейшым называць
яго "Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя Якуба Коласа".

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН