ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 мая 2003 г. № 622

Аб камандзіраванні П.І.Брыгадзіна ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 12 па 14 мая 2003 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Міністра адукацыі Брыгадзіна Пятра Іванавіча для ўдзелу ў пасяджэнні Савета па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі і Канферэнцыі міністраў адукацыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Фінансаванне расходаў па камандзіраванню П.І.Брыгадзіна ажыццявіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 «Аб удасканаленні арганізацыі і фінансавання службовых камандзіровак за мяжу» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).