ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 14 лiпеня 2000 г. № 1052
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ МIНIСТЭРСТВУ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць Мiнiстэрству замежных спраў 400 тыс.рублёў са сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на 2000 год на iншыя расходы, не аднесеныя да другiх падраздзелаў, на фiнансаванне работ па вырабу, дастаўцы i ўстаноўцы помнiка на магiле былога Мiнiстра замежных спраў БССР Гурыновiча А.Е. у вёсцы Пярэжыр Пухавiцкага раёна Мiнскай вобласцi.
2. Мiнiстэрству фiнансаў i Мiнiстэрству замежных спраў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем грашовых сродкаў, выдзеленых у адпаведнасцi з гэтай пастановай.