ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 ліпеня 2000 г. № 1121
Аб заключэнні шляхам абмену пісьмамі дамоўленасці паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб бязвыплатнай дапамозе Ураду Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, аб заключэнні шляхам абмену пісьмамі дамоўленасці паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб бязвыплатнай дапамозе Ураду Рэспублікі Беларусь.
2. Зацвердзіць пісьмо аб заключэнні дамоўленасці паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб бязвыплатнай дапамозе Ураду Рэспублікі Беларусь (прыкладаецца)*.
______________________________
* Не рассылаецца
Упаўнаважыць на падпісанне дадзенай дамоўленасці намесніка Міністра замежных спраў Пугачова В.П.