ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 25 лiпеня 2000 г. № 1123

 АБ УЗВЯДЗЕННI ПОМНIКА К.ТУРАЎСКАМУ, ПОМНIКАЎ-БЮСТАЎ 
 Я.МАЙСЕЕНКУ I А.МАКАЁНКУ Ў ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Гомельскага аблвыканкома, падтрыманую
Мiнiстэрствам культуры, аб узвядзеннi:
 помнiка вядомаму беларускаму асветнiку Кiрылу Тураўскаму ў
г.Гомелi;
 помнiка-бюста народнаму мастаку СССР Яўсею Майсеенку ў
г.Буда-Кашалёве;
 помнiка-бюста народнаму пiсьменнiку Беларусi Андрэю Макаёнку ў
в.Журавiчы Рагачоўскага раёна.
 Прыняць да ведама, што фiнансаванне праектавання, стварэння i
ўстаноўкi ўказаных твораў манументальнага мастацтва ажыццяўляецца за
кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.
 Кантроль за стварэннем мастацкiх частак гэтых твораў ускласцi
на Мiнiстэрства культуры i Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва.