ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 26 лiпеня 2000 г. № 1126

 АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI АКАДЭМIКА ТУРБIНА М.В.

 У мэтах увекавечання памяцi заслужанага дзеяча навукi БССР,
акадэмiка Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i Расiйскай акадэмii
сельскагаспадарчых навук Турбiна Мiкалая Васiльевiча Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i Мiнскаму гарвыканкаму
ўстанавiць за кошт сродкаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
мемарыяльную дошку на будынку Iнстытута генетыкi i цыталогii
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па вулiцы Акадэмiчнай, 27, у
г.Мiнску.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН