ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 26 лiпеня 2000 г. № 1130

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ДАДАТКОВЫХ СРОДКАЎ ВАЎКАВЫСКАМУ 
 СУПРАЦЬТУБЕРКУЛЁЗНАМУ ДЫСПАНСЕРУ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у 2000 годзе са сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на iншыя расходы, не
аднесеныя да другiх падраздзелаў, 26 млн.рублёў Ваўкавыскаму
супрацьтуберкулёзнаму дыспансеру на капiтальны рамонт лячэбнага
корпуса.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН