ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 14 мая 2003 г. № 634

АБ УЗВЯДЗЕННI ПОМНIКА СIМЯОНУ ПОЛАЦКАМУ Ў г.ПОЛАЦКУ

 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Вiцебскiм аблвыканкомам, аб узвядзеннi ў 2003 годзе ў г.Полацку
помнiка Сiмяону Полацкаму.
 2. Прыняць да ведама, што фiнансаванне работ, звязаных з
праектаваннем i будаўнiцтвам помнiка Сiмяону Полацкаму,
ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту г.Полацка.
 3. Кантроль за стварэннем мастацкай часткi помнiка Сiмяону
Полацкаму ўскласцi на Мiнiстэрства культуры.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI