УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 мая 2003 г. № 201

Аб прысваенні А.Ц.Сідараву ганаровага звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь»

За значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’ектаў жыллёвага, сацыяльна-культурнага і вытворчага прызначэння, шматгадовую плённую працу прысвоіць начальніку спецыялізаванага ўпраўлення № 137 адкрытага акцыянернага таварыства «Салігорскпрамбуд» Сідараву Аляксею Цімафеевічу ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».