ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 жнiўня 2000 г. № 1204

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСУ "ЧЫРВОНЫ
 КАСТРЫЧНIК" КРУПСКАГА РАЁНА
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2000 годзе калгасу "Чырвоны Кастрычнiк" Крупскага
раёна для разлiку за збожжаўборачны комплекс КЗР-10 "Палессе-Ротар"
4 млн.рублёў за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi
вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай
навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя
патрэбы".
 Мiнскаму аблвыканкаму, Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН