ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 мая 2003 г. № 649

Аб камандзіраванні П.К.Жабко ў г. Кіль (Федэратыўная Рэспубліка Германія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 18 па 22 мая 2003 г. у г. Кіль (Федэратыўная Рэспубліка Германія) намесніка Міністра энергетыкі Жабко Пятра Канстанцінавіча для ўдзелу ва ўстаноўчым беларуска-германскім семінары па энергетыцы.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па знаходжанню П.К.Жабко ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку, а транспартныя і камандзіровачныя расходы – за кошт Міністэрства энергетыкі ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 «Аб удасканаленні арганізацыі і фінансавання службовых камандзіровак за мяжу» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).