ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        19 мая 2003 г. № 654

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ ПРЫНЦЫПАХ СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ МЯСЦОВЫМI
ВЫКАНАЎЧЫМI I РАСПАРАДЧЫМI ОРГАНАМI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МЯСЦОВЫМI ЎРАДАМI КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць  прапанову  Мiнiстэрства  замежных  спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам   юстыцыi,  аб  правядзеннi  перагавораў  па   праекту
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам Кiтайскай
Народнай  Рэспублiкi  аб  прынцыпах  супрацоўнiцтва  памiж мясцовымi
выканаўчымi  i распарадчымi органамi Рэспублiкi Беларусь i мясцовымi
ўрадамi Кiтайскай Народнай Рэспублiкi.
     Адобрыць  у  якасцi  асновы  для  перагавораў праект Пагаднення
памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Кiтайскай   Народнай
Рэспублiкi аб прынцыпах супрацоўнiцтва памiж мясцовымi выканаўчымi i
распарадчымi  органамi  Рэспублiкi  Беларусь  i  мясцовымi   ўрадамi
Кiтайскай Народнай Рэспублiкi (прыкладаецца)*.
______________________________
     *Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць  Надзвычайнага  i  Паўнамоцнага  Пасла  Рэспублiкi
Беларусь  у  Кiтайскай  Народнай  Рэспублiцы  Русакевiча  Уладзiмiра
Васiльевiча    на  правядзенне  перагавораў  па  праекту   названага
Пагаднення,  дазволiўшы  ўносiць  у  яго пры неабходнасцi змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI