ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 жнiўня 2000 г. № 1257

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI СРОДКАЎ 
 З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2000 годзе Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi са
сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграмм i
праектаў, 20 млн.рублёў для iнстытута механiкi металапалiмерных
сiстэм iмя У.А.Белага на набыццё камп'ютэрызаванага
iнфармацыйна-рэпрадуцыруючага комплексу на базе RISO-тэхналогii.
 Мiнiстэрству фiнансаў, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН