ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2000 г. № 2033
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI БЕЛАРУСКАГА ПIСЬМЕННIКА БАРЫСА САЧАНКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры i грамадскага аб'яднання "Саюз беларускiх пiсьменнiкаў" аб устаноўцы ў 2001 годзе надмагiльнага помнiка вядомаму беларускаму пiсьменнiку Барысу Сачанку. Фiнансаванне работ па праектаванню i стварэнню надмагiльнага помнiка Барысу Сачанку ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства культуры ў памеры 500 тыс.рублёў, па ўстаноўцы - за кошт сродкаў Мiнскага гарвыканкома.