ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 16 лiстапада 2001 г. № 1667

АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ
ДЗЕЦI"

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 1. Правесцi з 20 снежня 2001 г. па 10 студзеня 2002 г.
дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам мiнiстэрстваў, iншых
органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў i Мiнскага
гарвыканкома, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
 2. Мiнiстэрству адукацыi да 1 снежня 2001 г. зацвердзiць
пералiк мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага
кiравання, грамадскiх арганiзацый (з iх згоды), прапанаваных для
ўдзелу ў дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама
гэтых арганiзацый.
 Па ўзгадненню з зацiкаўленымi пры неабходнасцi ўносiць змяненнi
ў названы пералiк.