ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ І НАВУКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 лютага 1995 г. № 68

Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб шматузроўневай сістэме вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Утратил силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 7 июля 2017 г. № 77 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/32265 от 27.07.2017 г.) <W21732265>

З мэтай удасканалення сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць змяненні ў пункце 2.5, падпункце 2.5.4 Палажэння аб шматузроўневай сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (дадаюцца) (рэг. № 517/12 ад 10.08.94 г.).

2. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыі (Даманеўскі Д.С.) у месячны тэрмін накіраваць дадзеныя змяненні ва ўсе дзяржаўныя і недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, навукова-даследчыя інстытуты Рэспублікі Беларусь, а таксама міністэрствы і ведамствы, якія маюць у сваім падпарадкаванні вышэйшыя навучальныя ўстановы і навукова-даследчыя інстытуты.