ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      3 чэрвеня 2003 г. № 739

АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.П.АСТАПАВА Ў г.ЧАНСТАХОВА
(РЭСПУБЛIКА ПОЛЬШЧА)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць  з  4  па  5  чэрвеня  2003  г.  у  г.Чанстахова
(Рэспублiка  Польшча)  Мiнiстра  па  надзвычайных сiтуацыях Астапава
Валерыя  Пятровiча  для  ўдзелу  ў III Мiжнароднай выстаўцы "Тэхнiка
выратавання i пажарнай абароны EDURA-2003".
     Прыняць  да  ведама,  што фiнансаванне расходаў па найму жылога
памяшкання   ажыццяўляецца  за  кошт  сродкаў  прымаючага  боку,   а
кампенсаванне  сутачных  i  расходаў  па  праезду  - за кошт сродкаў
Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI