ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 чэрвеня 2003 г. № 742

Аб камандзіраванні М.К.Крука ў г. Варшаву (Рэспубліка Польшча)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 11 па 14 чэрвеня 2003 г. у г. Варшаву (Рэспубліка Польшча) Старшыню Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Крука Мікалая Канстанцінавіча для правядзення дзелавых сустрэч і перагавораў з кіраўніцтвам Міністэрства навакольнага асяроддзя Рэспублікі Польшча і Генеральнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў па пытаннях пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне лясной гаспадаркі, удакладнення плана адпаведных мерапрыемстваў па гэтаму супрацоўніцтву, а таксама для азнаямлення з эканомікай і арганізацыяй кіравання лясной гаспадаркай, новымі тэхналогіямі і перадавым вопытам лесаўзнаўлення, аховы і абароны лесу.