ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 26 мая 2003 г. № 60

АБ ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМ СIЛУ ЗАГАДА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI
I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 31 МАЯ 1999 г. № 125

 На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022), i
ў сувязi з прыняццем пастановы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь ад 26 мая 2003 г. № 59 "Аб зацвярджэннi форм
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ССНУ (размеркаванне)
"Звесткi аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, закончыўшых сярэднiя
спецыяльныя навучальныя ўстановы па дзённай форме навучання", 1-ВНУ
(размеркаванне) "Звесткi аб накiраваннi на работу выпускнiкоў,
закончыўшых вышэйшыя навучальныя ўстановы па дзённай форме
навучання" i ўказанняў па iх запаўненню" Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прызнаць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 31 мая 1999 г. № 125 "Аб зацвярджэннi
форм статыстычнай справаздачнасцi па адукацыi" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 62, 8/496; 2001 г., №
83, 8/6498).

Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI