ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 24 жнiўня 2000 г. № 1337

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНА-ВОПЫТНАМУ 
 СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАМУ ПРАДПРЫЕМСТВУ "УСХОД" МIНСКАГА РАЁНА

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2000 годзе эксперыментальна-вопытнаму
сельскагаспадарчаму прадпрыемству "Усход" Мiнскага раёна за кошт
сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы", 3
млн.рублёў на частковую аплату выкананых работ па аднаўленню i
падрыхтоўцы да эксплуатацыi энергетычнага абсталявання сушылкi
СЗК-8.
 Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
 
 Першы намеснiк
 Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ