ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 верасня 2000 г. № 1362
Аб умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы рэдакцый перыядычных выданняў
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 6 ноября 2025 г. № 610 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 13.11.2025, 6-1/55404) <C22500610>
У мэтах забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне своечасовай і аб’ектыўнай інфармацыі, умацавання фінансава-эканамічнага становішча і матэрыяльна-тэхнічнай базы рэдакцый перыядычных выданняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Дзяржаўнаму камітэту па друку:
ажыццявіць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэдакцый рэспубліканскіх перыядычных выданняў у 2001–2002 гадах згодна з дадаткамі 1–3;
прадоўжыць работу па рэалізацыі мерапрыемстваў па падтрымцы сістэмы цэнтралізаванага друку гарадскіх і раённых газет.