ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 верасня 2000 г. № 1374

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАМУ КАМIТЭТУ ПА НАВУЦЫ I ТЭХНАЛОГIЯХ 
 СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у III квартале 2000 г. Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы
i тэхналогiях са сродкаў, прадугледжаных ў рэспублiканскiм бюджэце
на мiжнароднае навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва, 2559 тыс.рублёў на
правядзенне сумеснага беларуска-германскага семiнара "Трансфер
тэхналогiй: праблемы i перспектывы".
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН