ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 19 верасня 2000 г. № 1441

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI МIНIСТЭРСТВУ ЭКАНОМIКI СРОДКАЎ З 
 РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2000 годзе Мiнiстэрству эканомiкi са сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў, для Навукова-даследчага эканамiчнага iнстытута 10,5
млн.рублёў на правядзенне навуковых даследаванняў па распрацоўцы
тыповай методыкi апрабацыi новай амартызацыйнай палiтыкi.
 Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН