ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 кастрычніка 2000 г. № 1606
Аб выдачы крэдыту аграгандлёвай фірме «Ждановічы» Мінскага раёна
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прасіць адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» выдаць у 2000 годзе аграгандлёвай фірме «Ждановічы» Мінскага раёна для правядзення будаўнічых работ па рэканструкцыі цяплічнага камбіната ў 2000–2001 гадах крэдыт у суме 230 млн. рублёў са зваротам гэтага крэдыту да 1 студзеня 2003 г. і выплатай працэнтаў у памеры паловы базавай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.
Міністэрству фінансаў і Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання забяспечыць кампенсацыю страт указанага таварыства ў сувязі з выдачай у адпаведнасці з дадзенай пастановай крэдыту за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на кампенсаванне страт банкам па льготнаму крэдытаванню вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання.