ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     27 кастрычнiка 2000 г. № 1663

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСУ IМЯ ДЗЯРЖЫНСКАГА 
 БРЭСЦКАГА РАЁНА

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Выдзелiць у 2000 годзе калгасу iмя Дзяржынскага Брэсцкага раёна
на аплату тэхнiкi за кошт сродкаў рэспублiканскага  фонду  падтрымкi
вытворцаў   сельскагаспадарчай   прадукцыi,  харчавання  i  аграрнай
навукi,  прадугледжаных на расходы "Iншыя  субсiдыi  на  неадкладныя
патрэбы", 13 млн.рублёў.
     Мiнiстэрству сельскай  гаспадаркi  i  харчавання,  Мiнiстэрству
фiнансаў  забяспечыць  кантроль  за  мэтавым  выкарыстаннем названых
сродкаў.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН