ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 чэрвеня 2003 г. № 804

Аб камандзіраванні В.І.Ключановіча ў г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 25 па 28 чэрвеня 2003 г. у г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя) намесніка Міністра аховы здароўя – Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Ключановіча Валерыя Іосіфавіча для ўдзелу ў міжурадавым падрыхтоўчым пасяджэнні да канферэнцыі на ўзроўні міністраў па навакольнаму асяроддзю і ахове здароўя.

Прыняць да ведама, што аплату расходаў па праезду, пражыванню і харчаванню бярэ на сябе Сусветная арганізацыя аховы здароўя.