УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 чэрвеня 2003 г. № 256

Аб прысваенні П.З.Хомічу ганаровага звання «Заслужаны геолаг Рэспублікі Беларусь»

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё мінеральна-сыравіннай базы рэспублікі прысвоіць галоўнаму геолагу па цвёрдых карысных выкапнях, намесніку генеральнага дырэктара геолагаразведачнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белгеалогія» Хомічу Пятру Захаравічу ганаровае званне «Заслужаны геолаг Рэспублікі Беларусь».