УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 чэрвеня 2003 г. № 257

Аб узнагароджанні В.Е.Ласкевіч медалём Францыска Скарыны

За вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-польскіх культурных сувязей узнагародзіць сакратара галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Ласкевіч Валянціну Емяльянаўну медалём Францыска Скарыны.