ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 лiстапада 2000 г. № 1722

 АБ ВЫДАЧЫ ПАЗЫКI МАГIЛЁЎСКАЙ БРОЙЛЕРНАЙ ПТУШКАФАБРЫЦЫ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдаць у 2000 годзе Магiлёўскай бройлернай птушкафабрыцы са
сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы",
для аплаты абсталявання для птушнiкаў у сувязi з iх рэканструкцыяй
пазыку ў суме 60 млн.рублёў, з выплатай 25 працэнтаў гадавых i
пагашэннем гэтай пазыкi штомесячна роўнымi часткамi з 1 жнiўня па 1
снежня 2001 г.
 Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН